чацвер, 14 кастрычніка 2010 г.
Прошча - народная святыня
серада, 13 кастрычніка 2010 г.
Міколін Востраў. Самы стары ветраны млын
САМЫ СТАРЫ ВЕТРАНЫ МЛЫН У БЕЛАРУСІ
У двадцаці кіламетрах ад горада Светлагорска ва ўрошышчы Міколын Востраў раскінуў свае крылы ўнікальны вятрак сярэдзіны ХІХ стагоддзя, які быў перавезены сюды ў 2003 годзе са Жлобінскага раёна. На адным з яго жарнавоў ёсць кляймо “1847”, на другім – “1873”. Першая дата дала падставу лічыць ветраны млын самым старым з захаваных на тэрыторыі Беларусі. Таксама на галоўным прывазным механізме стаіць кляймо “двухгаловы арол” 1881 года. Помнік унікальны тым, што ўсе механізмы арыгінальныя і захаваліся цалкам.
Уладальнікам гэтага млына быў Фамянок Савелій Мікалаевіч. Ён набыў яго ў Рэчыцкім уездзе ў 1923 годзе і перавёз у родную вёску Ляды (зараз Жлобінскі раён). Але карыстаўся ім не доўга: усяго 4 гады. У 1927 годзе яму прапанавалі здаць млын у калгас, на што селянін безумоўна адмовіў. За гэта ён атрымаў два гады зняволення і быў высланы ў мужчынскі лагер, а жонка з двума дзецьмі – у жаночы. Апошняя вярнулася праз два гады, Савелій у 1930-ым. Яму зноў прапанавалі аддаць млын у калгас, але зноў атрымалі адмову. Селянін не мог паверыць, што яго зноў адправяць у лагер, на гэты раз ужо на 7 гадоў. Адбываў пакаранне ў Алтайскім краі ў горадзе Бійск. 15 сакавіка 1938 года ён быў вызвалены, але ў гэты ж дзень абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Следства вялося 19 дзён. 4 сакавіка Савелія Фамянка растралялі. Цяпер у памяць аб апошнім уладальніку ветрака усталявана дошка.
Млын мае 16 метраў у вышыню і 27 метраў размах крылаў. Належыць ён да тыпу “галандка”, калі разам з крылымі паварочваецца толькі верхняя частка канструкцыі, у адрознінне ад “казловак”, якія паварочваліся цалкам па лініі ветру. Да таго ж, “галандкі” пры павароце не патрабавалі новай наладкі жорнаваў, як гэта ўласціва “казлоўкам”. Яны былі значна даражэй, затое вытворчасць большай. Такія ветракі будавалі ва Усходнім Палессі і Падняпроўі.